На Усебеларускай канферэнцыі гісторыкаў, якая адбылася ў лютым 1993 года ў Мінску, адной з асноўных задач была распрацоўка і абмеркаванне новай канцэпцыі айчыннай гісторыі і падыходаў да яе вывучэння. Па словах Міхаіла Касцюка, які выступіў там з дакладам, «даследаванне гісторыі Беларусі павінна быць дэідэалагізавана і дэпартызавана, а гэтага можна дасягнуць шляхам незалежнасці даследчыкаў ад якіх бы то ні было палітычных партый, рухаў ці арганізацый… Таксама трэба адмовіцца ад марксізму-ленінізму як безумоўнай тэарэтычнай асновы».

main

Першыя навучальныя дапаможнікі па гісторыі Беларусі з’явіліся у 1992-1993 гадах. У параўнанні з кнігамі савецкіх часоў куды больш значная ўвага ў іх надавалася пытаннням этнагенезу беларусаў, беларускай дзяржаўнасці ў раннім Сярэднявеччы і ўвогуле палітычнай гісторыі нашай краіны. Таксама шмат у іх распавядалася пра развіццё нацыянальнага руху і культуры, жыццё беларускай дыяспары.

Разам з тым дапаможнік для 8-9-х класаў, які выйшаў у 1993 годзе пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук Загарульскага, знешне не адрозніваўся ад свайго папярэдніка, выдадзенага ў 1989 годзе. У перавыданні захаваўся нават тэкст уводзінаў, з якіх у больш позняй рэдакцыі выкрэслілі словы пра «працоўных БССР, якія разам з усім савецкім народам пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі і па яе ініцыятыве вырашаюць пытанні рэвалюцыйнага абнаўлення ўсіх бакоў жыцця сацыялістычнага грамадства». У астатнім тэкст прыводзіўся без зменаў, уключаючы шматлікія спасылкі на Леніна.

33Іншым быў змест навучальнага дапаможніка для 9-га класа гэтага ж года, выдадзенага пад аўтарствам дактароў гістарычных навук Сідарцова і Фаміна. Па ўводзінах да падручніка, «яго змест вызначаўся пераваротам, які ажыццявілі бальшавікі ў кастрычніку 1917 года, і ўстанаўленнем улады Саветаў. Шляхам дэмагагічных абяцанняў аб светлай будучыні для ўсіх працоўных, а таксама рэпрэсіямі і насіллем яны ўстанавілі ў краіне таталітарны рэжым, які праіснаваў больш за 70 гадоў». Замена штампу аб «Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі» на тэрмін «пераварот» ілюструе змены ў падыходах да выкладання.

Аб гісторыі стварэння першых навучальных дапаможнікаў распавядае адзін з іх стваральнікаў Уладзімір Нікіфаравіч Сідарцоў – доктар гістарычных навук, прафесар кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

– З якімі праблемамі вы сутыкнуліся як аўтар першых дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для школьнікаў? Выкладанне якіх тэм выклікала найбольшыя складанасці?

sid– К созданию собственных учебных пособий мы были готовы. У нас, например, был опыт составления хрестоматий по истории Беларуси. Но как только была провозглашена независимость Беларуси, на составителей хрестоматий обрушилась критика: не представлены важнейшие документы в жизни белорусского народа. Знали бы критики, какой ценой появились в печати эти учебные пособия!

Мало было собрать и сбалансировать источниковый материал по истории родной страны, отразить ее жизнь языком документов. Надо было прорваться через «железный занавес», который создавали чиновники из органов цензуры. Нам с Игнатенко пришлось держать их «осаду», особенно по поводу представления съездов Советов в 1917 г., принятых ими решений, отношения к ним большевиков и т. п. Наши попытки схитрить, заменить одни документы другими, аналогичными, или подойти к теме несколько с иной стороны были пресечены под угрозой не допущения хрестоматии к печати. Намного легче было составлять такое учебное пособие по истории Беларуси до 1917 года.

Уже в 1992 г. появилось учебное пособие национальной истории, а в следующем году его новое издание на белорусском и русском, авторы которого пытались действовать в соответствии с новой концепцией.

З якой менавіта канцэпцыі беларускай гісторыі зыходзілі аўтары навучальных дапаможнікаў? Як фармавалася гэта канцэпцыя?

Первые учебные пособия не могли быть адекватны параллельно разрабатывавшейся Национально-государственной концепции истории Беларуси. Впервые концепция была опубликована в «Настаўнiцкай газеце» и «Беларускiм гiстарычным часопiсе». Выступая против «вялiкапольскай i вялiкарускай антыбеларускiх канцэпцый», автор поэтапно проследил за теми, кто закладывал основы белорусской национальной концепции, кто отстаивал ее на протяжении XIX – 20-х гг. XX века. Возможности для возрождения и развития национальной историографии сложились на рубеже 80–90-х годов XX ст. в результате крушения тоталитарной системы, распада СССР и провозглашения независимости. Открылось много фактов, которые говорили о необходимости переосмысления отечественной и мировой истории с древнейших времен до наших дней.

Зыходзячы з прынцыпаў Нацыянальна-дзяржаўнай канцэпцыі гісторыі Беларусі, Міхаіл Біч вылучыў некалькі пытанняў, якія патрабавалі прынцыповага пераасэнсавання: паходжанне беларускага этнасу; утварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага, месца i роля Беларусi ў гэтай дзяржаве; становiшча Беларусi ў складзе Расiйскай iмперыi; гiсторыя Беларусi савецкага перыяду.

Калі і дзе адбыўся разгляд гэтай канцэпцыі?

Обсуждение и принятие концепции состоялось на Всебелорусской конференции историков, проходившей в феврале 1993 года на базе исторического факультета БГУ.

Тогда мы имели лишь отдельные страницы национальной истории как приложение к общей, советской, истории. Основной задачей была ликвидация «белых пятен» в историческом развитии Беларуси и создание перманентной национальной историографии.

Но проблемы внедрения в белорусскую науку междисциплинарного подхода, рассмотрения истории с позиции возрастания в ней роли обыкновенной личности, связанных с ними новых направлений, возникших после Второй мировой войны, были уделом одиночек. Большинство историков гордились своей приверженностью классическим взглядам. Они не желали понимать, что век классики, или «золотой век», исторической науки миновал еще во второй половина XIX века.

Хто выступаў на гэтай канферэнцыі? Якія былі асноўныя тэзісы?

– С основным докладом на конференции выступил тогдашний директор Института истории НАНБ Михаил Павлович Костюк, его темой была «Нацыянальная канцэпцыя гiсторыi Беларусi: асноўныя падыходы». «Самастойнай дзяржаве – Рэспублiцы Беларусь, –сказал он в начале, – патрэбна свая, самастойная, нi ад кога не залежная нацыянальная гiсторыя», а чтобы быть такой, она должна стать деидеологизированной и департизированной.

По мнению Костюка, необходимо было уделять больше внимания досоветской истории и использовать новые источники по всем остальным периодам. Расширять тематику исследований и освещать историю культуры белорусского народа. Включить в историю темы о белорусской диаспоре и учитывать геополитическое положение Беларуси. Важно рассматривать историю Беларуси в контексте славянской, европейской и всемирной цивилизаций, сотрудничать с историками других стран и использовать в исследованиях традиционные и нетрадиционные методы – например, математические подходы и компьютерную технику.

урывак з падручніка
«Беларусь мая Радзіма»
1993 год

З прынцыпова новых сюжэтаў у падручніку, прысвечаным найноўшай гісторыі Беларусі, сустракаюцца параграфы «Усталяванне таталітарнага рэжыму. Масавыя рэпрэсіі», «Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Абвяшчэнне БНР», тэрміны «сталінізм», «хрушчоўская адліга». «Перамога культурнай рэвалюцыі ў БССР» у 1930-я гады, дзякуючы якой «перад працоўнымі Беларусі адкрыліся бязмежныя прасторы для праяўлення сваіх здольнасцей і талентаў», нарэшце была выкладзена школьнікам як трагічны перыяд «уціску нацыянальнай культуры», падчас якога ахвярамі пераследу сталі многія дзеячы мастацтва і навукі. Упершыню ў навучальным дапаможніку былі зроблены спробы аналізу прычын паражэнняў Чырвонай арміі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Аб асаблівасцях напісання першых айчынных падручнікаў па гісторыі распавядае Таццяна Астроўская – даследчыца, аўтар аналітычнай працы «Генеалогія гістарычнай памяці беларусаў у кантэксце адукацыйных практык»:

Якімі былі, на ваш погляд, галоўныя праблемы, з якімі сутыкнуліся аўтарскія калектывы першых падручнікаў?

astr– Стварэнне падручнікаў па нацыянальнай гісторыі – працэс доўгі і працаёмкі, які павінен ажыццяўляцца сумеснымі намаганнямі навукоўцаў і педагогаў, тэарэтыкаў і практыкаў адукацыі. У дзяржаве, якая толькі што абвясціла аб сваім суверэнітэце, механізмы стварэння вучэбнай літаратуры не распрацаваны, а сістэма адукацыі шмат у чым дзейнічае па старых канонах, таму адказнасць у стварэнні радыкальна новага па змесце матэрыялу шмат у чым кладзецца на аўтараў падручнікаў.

У сітуацыі вострай неабходнасці ў новай вучэбнай літаратуры аўтары, верагодна, не мелі дастаткова часу для падрыхтоўкі, таму тэксты падручнікаў не адрозніваюцца канцэптуальнай складнасцю.

77

Уводзіны ў падручнік гісторыі для 7 класа

Яны складаныя, насычаныя фактамі і датамі, мала прыстасаваныя да асаблівасцяў узросту мэтавай аўдыторыі і з’яўляюцца, па сутнасці, рабочым матэрыялам і для настаўнікаў, многія з якіх, верагодна, знаходзіліся ў такім жа стане разгубленасці перад неабходнасцю працаваць з цалкам новым матэрыялам, як і іх навучэнцы.

На якіх прынцыпах грунтавалася распрацоўка новай канцэпцыі беларускай гісторыі?

– У канцы 1980-х — пачатку 1990-х інтэлектуальныя эліты ў Беларусі вяртаюцца да ідэі нацыянальнага адраджэння, якая зарадзілася ў пачатку XX стагоддзя. Таму навучальная, як і разнастайная навукова-папулярная літаратура па гісторыі, якая пачынае выходзіць у гэты час, рэалізуе задачу фарміравання не сфармаванай, як лічыцца, да канца нацыі, культывацыі нацыянальных міфаў і стварэння пантэона нацыянальных герояў.

У сітуацыі татальнага крызісу ідэнтычнасці існавала вострая неабходнасць у такой жа моцнай крыніцы сэнсу, якой была савецкая ідэалогія, што руйнавалася на вачах, і ў якасці гэтай крыніцы выступіў нацыяналізм.

Канструяванне нацыянальнага спалучаецца з адмаўленнем і барацьбой з уплывам расійскай і савецкай гісторыі, але, як часта здараецца, «антыкаланіяльны» рух выкарыстоўвае прыёмы і рыторыку заваёўнікаў. Таму ў першых беларускіх падручніках з’яўляюцца такія характэрныя для савецкай гістарыяграфіі фразы, як «бальшавікі дэмагагічна заяўлялі», «ланцугі або кайданы таталітарызму» , «вузкакласавы падыход», звернутыя цяпер у процілеглы бок.

Цытата з вучэбнага дапаможніка для 4-га класа, зацверджанага Міністэрствам адукацыі РБ, «Мая радзіма – Беларусь», 1993 год: «19 верасня на карце свету замест БССР з’явілася новая незалежная дзяржава – Рэспубліка Беларусь. Менавіта з 19 верасня так называецца наша Бацькаўшчына. З 19 верасня над намі лунае спрадвечны бел-чырвона-белы нацыянальны сцяг. А наша «Пагоня», якая парвала ланцугі камуністычнай тыраніі, зноў імчыць у пагоню за шчасцем і воляй беларускага народа».

– Тым не менш першыя падручнікі па гісторыі мелі, напэўна, і станоўчыя бакі?

Безумоўна. У новых падручніках адкрыта крытыкуецца савецкая сістэма і заяўляецца аб злачынствах і ахвярах таталітарызму, што ў тых умовах таксама не супадала з афіцыйнай пазіцыяй: кіраўніцтва зноў абвешчанай рэспублікі складалася па большай частцы з былой савецкай наменклатуры, якая па-ранейшаму мела надзею адрадзіць звыклы парадак рэчаў.

У першы (і, на жаль, дагэтуль – у апошні) раз у школьных падручніках абмяркоўваюцца такія тэмы, як экалагічная катастрофа ў Беларусі, якая з’явілася тут вынікам савецкай індустрыялізацыі, ці палітыка русіфікацыі ў СССР. Аўтары нават бяруць на сябе смеласць сумнявацца ў правамернасці і паспяховасці дзеянняў урада, які знаходзіцца на той момант ва ўладзе. Характэрна, аднак, што пазіцыя некаторых з аўтараў пазней перажывае эвалюцыю ад актыўных крытыкаў савецкай сістэмы да апалагетаў цяперашняга рэжыму, у залежнасці ад палітычнай кан’юнктуры.

Нягледзячы на некаторыя недахопы, першыя нацыянальныя падручнікі маюць прынцыповае значэнне для самасвядомасці маладымі беларусамі сябе як нацыі. Акрамя таго, адмаўленне «ўсходняга вектару» адначасова азначае таксама жаданне быць уключанымі ў заходнюю традыцыю, што суправаджаецца адкрытасцю розных меркаванняў, талерантнасцю і прыхільнасцю да дэмакратыі, і гэта неаднаразова падкрэслівалася ў саміх тэкстах.

спасылкі па тэме:

1. Як у Беларусі мяняліся падручнікі гісторыі
2. Куды знікаюць героі са старонак падручнікаў гісторыі?

paloska