З кастрычніка 1992 года ў Беларусі распачынае сваю дзейнасць Беларускі фонд Сораса (БФС), якому, аднак, было наканавана праіснаваць усяго чатыры гады. Пра прыход сораўскай ініцыятывы, асноўныя напрамкі развіцця і прычыны закрыцця фонду ўзгадвае былы выканаўчы дырэктар БФС Алесь Анціпенка.

4

З сярэдзіны 80-х гадоў амерыканскі фінансіст і мецэнат Джордж Сорас актыўна ўключаецца ў падтрымку адкрытага грамадства ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У Беларусі фонд Сораса праіснаваў з канца 1992 да сярэдзіны 1997 года. Дзейнасць фонду канцэнтравалася на перакладзе замежных падручнікаў, фінансаванні культурных праектаў, арганізацыі адукацыйных абменаў – агулам на гранты было выдаткавана каля 13 мільёнаў долараў. У 1995-м Джордж Сорас асабіста сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Аднак з цягам часу погляды амерыканскага мільярдэра на развіццё постсавецкага грамадства пачалі моцна разыходзіцца з меркаваннямі беларускіх уладаў, і ў верасні 1997 года фонд прыпыніў сваю дзейнасць.

На пачатку 90-х гадоў фонд Сораса для многіх беларусаў стаўся адзінай мажлівасцю для выдання свайго навуковага ці мастацкага твора, атрымання адукацыі за мяжой або для адкрыцця ўласнай газеты ці радыёстанцыі. Каб даведацца пра асаблівасці функцыянавання фонду Сораса, мы сустрэліся з былым дырэктарам БФС Алесем Анціпенкам і спыталі меркавання ў журналіста Міхаіла Валодзіна.

З біяграфіі Джорджа Сораса: «Джордж Сорас – сусветна вядомы амерыканскі мільярдэр і філантроп. Нарадзіўся ў 1936 годзе ў Венгрыі, у 1947-м ягоная сям’я пераехала ў Вялікабрытанію. Вучыўся ў Лонданскай школе эканомікі, дзе адным з яго выкладчыкаў стаў Карл Попер – стваральнік ідэі адкрытага грамадства. Пачынаў кар’еру з працы на галантарэйнай фабрыцы, аднак увесь час працягваў цікавіцца банкаўскім сектарам. З 1956 года перабраўся ў ЗША, дзе актыўна пачаў займацца фінансамі. 16 верасня 1992 года за адзін дзень амерыканскі фінансіст зарабіў больш за 1 млрд долараў, граючы на паніжэнні фунта. Сорас − стваральнік фонда «Адкрытае грамадства», які знайшоў прытулак у 25 краінах свету, і Цэнтральна-Еўрапейскага Універсітэта ў Будапешце. За сваё жыццё Джордж Сорас выдаткаваў на дабрачыннасць больш як 5 млрд долараў».

– Спадар Алесь, Вы працавалі ў фондзе Сораса літаральна з першых дзён яго існавання. Якім чынам адбывалася станаўленне БФС?photoproba_1

– Так, з самага пачатку я стаўся сведкам таго, як у Беларусі разгортвалася ініцыятыва фонду Сораса. У той час, калі прыехалі дзве асобы, амерыканцы, спадарыня Смэдлі, якая потым стала першым выканаўчым дырэктарам, і спадар Рыхтар, я працаваў у Скарынаўскім цэнтры. Яны наведвалі розныя інтэлектуальныя асяродкі, былі ў Акадэміі навук, сустракаліся ў БДУ з прафесарам Манаевым. І вось аднойчы мяне таксама запрасілі на адну з сустрэч. Не ведаю, чаму менавіта мне прапанавалі месца ў фондзе, але, напэўна, таму, што я задаваў ім шмат пытанняў і хацеў даведацца, чым збіраецца займацца фонд Сораса. Але недзе прыкладна праз паўгода, можа трохі пазней, зноў з’явілася спадарыня Смэдлі, якая ўжо грунтоўна прыступіла да арганізацыі будучага фонду; менавіта яна мне і прапанавала ўзначаліць адну з праграм. Адзначу, што ў Беларусі фонд Сорасу быў пабудаваны на тых жа прынцыпах, што і ў іншых краінах свету. Гэта значыць, у аснове яго дзейнасці палягала філасофія адкрытага грамадства, то бок грамадства, якое бачыць само сябе, у тым ліку і звонку; грамадства, дзе памножаныя мажлівасці камунікацыі і выбару, дзе існуе інфармацыйная свабода, дзе фактычна ёсць падставы для большай мабільнасці − сацыяльнай, палітычнай, адукацыйнай.

– Якія былі асноўныя кірункі дзейнасці ў Беларускага фонду Сораса?

– У цэлым, гэта была даволі маштабная дзейнасць. У першую чаргу, актыўна разгортваўся працэс па перакладзе замежных навуковых падручнікаў. Некаторыя кнігі, якія мы выдавалі, да таго часу паспелі вытрымаць некалькі перавыданняў на Захадзе, таму гэта былі класічныя варыянты падручнікаў. Але ў Беларусі мы фактычна ўсё пачыналі з нуля, паколькі дагэтуль у нас амаль не было перакладаў навуковай літаратуры на беларускую мову. Тым не менш фонд Сораса здолеў зрушыць гэтую сітуацыю з мёртвай кропкі.

Істотнай для БФС была праграма абнаўлення вышэйшай адукацыі, у межах якой стваралася сістэма грантаў для беларускіх выкладчыкаў і навукоўцаў.

Фонд Сораса імкнуўся зрабіць сам адукацыйны працэс больш адкрытым, каб студэнты з выкладчыкамі маглі пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі заходняй навуковай думкі, свабодна ўдзельнічаць у канферэнцыях, сустракацца са сваімі калегамі з іншых краін, рабіць супольныя праекты. Для многіх маладых людзей менавіта фонд Сораса адкрыў мажлівасць навучацца на Захадзе, у прыватнасці ў Цэнтральна-Еўрапейскім Універсітэце ў Будапешце (ЦЕУ). Адным з такіх бліскучых маладых людзей, які спачатку адвучыўся ў ЦЕУ, а потым абараніў доктарскую дысертацыю ў ЗША, быў, дарэчы, Віталь Сіліцкі.

gazety2

Прыклады кніг, якія выдаваліся за грошы фонду Сораса.

– Ці падтрымлівалі вы СМІ?

– Што тычыцца СМІ, тут таксама існавала вялікая праграма падтрымкі, бо пры фондзе Сораса быў створаны свой медыяцэнтр. Так, першая незалежная FM-станцыя, “Радыё Бі-Эй”, працавала на абсталяванні, закупленым БФС. Таксама мы аказвалі фінансавую дапамогу і розным газетам і часопісам. У дадатак існавала праграма “Культура”, сутнасць якой палягала ў тым, што мы рабілі розныя прапазіцыі беларускаму грамадству датычна падтрымкі тэатра, тагачаснага мастацтва, выдання літаратурных твораў.

А ці складана было атрымаць грант ад фонду Сораса?

Не, працэс вылучэння грантаў выглядаў дастаткова класічна. Так, напрыклад, мы абвяшчалі конкурс на падтрымку стварэння новых тэатральных спектакляў або выдання кнігі, вызначалі адпаведныя тэрміны. У гэтых межах трэба было падаць заяўку, існавала спецыялізаваная экспертная рада, якая разглядала гэтыя заяўкі, прычым эксперты былі безумоўна беларусамі, ніякія не амерыканцы і не кітайцы. Затым вынікі разгляду падаваліся на зацвярджэнне агульнай рады фонду Сораса. Пасля гэтага этапу пераможцы ўжо маглі атрымаць фінансавую дапамогу для рэалізацыі сваёй ідэі. Магу сказаць, што ўсё рабілася адкрыта і сродкі не размяркоўваліся кулуарна; наадварот, намі было шмат зроблена дзеля таго, каб пазбегнуць нефармалізаваных працэдур пры выдачы падтрымкі.

Из воспоминаний Михаила Володина, в 90-х главного редактора англоязычной газеты «Minsk News»:
«Сейчас, чтобы дать старт новой газете, нужны деньги – и большие. В 1992 году нужнее была отвага. Первый номер Minsk News, выпущенный 100-тысячным тиражом (!), стоил… 200 долларов. За все! То было время, когда люди реализовывали самые фантастические идеи, перепрыгивали на карьерной лестнице сразу через много ступеней, а главное, впервые почувствовали себя пусть еще не свободными, но уже – освобождающимися.
Начинали «с нуля» и с нулем в кармане. Деньги были нужны потом, для развития. Я почувствовал нужду в них, когда решил делать макет сам, без сторонних исполнителей. Вот тогда-то и возник фонд Сороса! Написав заявку на грант, я стал ждать. Не уверен, что меня вызывали на какие бы то ни было собеседования. Просто через пару месяцев сообщили, что могу забрать три «эппловских» компьютера и лазерный принтер. При этом все, что я должен был фонду, – раз в году показывать, что техника находится у редакции на балансе. Что она не продана и работает.
Фонд Сороса обвиняли в том, что он влиял на идеологию жителей нашей страны, – так оно и было! Все делалось для того, чтобы белорусское общество стало открытым. И, реализуя эту цель, фонд сам решал, кому оказывать помощь, а кому нет. Однако, выделив грант, дальше не лез в издательскую политику. То есть я мог быть за «левых», за «правых» или вообще против всех. Главное, чтобы я продолжал быть издателем».

  У верасні 1997 года было канчаткова абвешчана пра закрыццё БФС. Што гэтаму папярэднічала?

2

Былы выканаўчы дырэктар БФС Пітэр Берн разам з журналістам Вячаславам Ракіцкім.

Тое, што фонду будзе вельмі цяжка далей працягваць сваю дзейнасць, стала зразумела ў сярэдзіне сакавіка 1997-га, калі ў Беларусь проста не ўпусцілі Пітэра Берна, тагачаснага выканаўчага дырэктара БФС. Пасля гэтага неўзабаве з’явіўся загад Савету Бяспекі аб правядзенні фінансава-гаспадарчай праверкі фонду. У выніку было абвешчана пра парушэнне фондам падатковага заканадаўства, за што на яго быў накладзены штраф памерам у 3 мільёны долараў. У траўні банкаўскія рахункі былі арыштаваныя. Аднак уся справа ў тым, што яшчэ за Кебічам фонд Сораса атрымаў статус арганізацыі, вызваленай ад падаткаў, паколькі дзейнасць была дабрачыннай, і ў нас мелася адпаведная афіцыйная папера. Але, напэўна, часы змяніліся: нам заявілі, што папярэдняя дамова нібыта больш не дзейнічае. Ясна, што спадар Сорас адмовіўся плаціць гэтыя штрафы, якія былі фактычна прыдуманымі, узятымі са столі. Закрыццё фонду Сораса было, канешне, вельмі балючай акцыяй. Але я памятаю, што тады ў людзей яшчэ існавалі нейкія ілюзіі наконт таго, што можна паўплываць на ўрад, што з ім можна пра штосьці дамовіцца. Паводле ініцыятывы спадарыні Алексіевіч, якая ўваходзіла ў назіральную раду, пачалі складаць ліст Лукашэнку з тлумачэннем сітуацыі. Адбываліся сустрэчы, пісаліся скаргі, рабіліся паходы ў МЗС, але ўсё гэта не мела аніякага эфекту. Затым супраць фонду быў распачаты судовы працэс, што зрабіла яго дзейнасць увогуле немагчымай. У рэшце рэшт на пачатку верасня фонд Сораса быў канчаткова закрыты.

Ці гэта праўда, што фонд падазраваўся ў сувязях з ЦРУ?

Я скажу, што гэта поўнае глупства. Якую каштоўную інфармацыю праз дзейнасць фонду ЦРУ магло атрымаць? Мне цяжка ўявіць. Адзінае, што можна было б сабе выдумаць, гэта тое, што праз падтрымку розных праектаў лягчэй было скласці больш дакладную і адэкватную карціну пра тыя працэсы, якія адбываліся ў беларускіх медыях, у навуцы, культуры. Але, у прынцыпе, гэтая інфармацыя была адкрытая, яе можна было зусім проста знайсці і без фонду Сораса. Наколькі я ведаю, ніякіх афіцыйных абвінавачванняў у тым, што БФС ці хтосьці канкрэтна з яго супрацоўнікаў займаўся дзейнасцю на карысць ЦРУ, не было. Таму гэта ўсё выглядае такім савецкім міфам, які цяжка сабе ўявіць як рэальнасць.

Урывак з газеты “Звязда” (№9, 14.01.1995 г.): «12-13 студзеня ў Мінску знаходзіўся вядомы амерыканскі фінансіст Джордж Сорас. Што датычыць сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, то па словах амерыканскага госця ў асноўным яны абмяркоўвалі з Аляксандрам Лукашэнкам пытанні свабоды прэсы. Джордж Сорас, у прыватнасці, адзначыў наступнае: «Я сказаў Прэзідэнту Лукашэнку, што выкарыстанне выдавецтваў як спосабу кантролю над прэсай недапушчальна. Прэзідэнт адказаў, што друкарскі станок знаходзіцца ў яго руках і ён можа ім распараджацца па-свойму. Тады я заўважыў, што ў такім разе вы, пан Прэзідэнт, становіцеся пераемнікам савецкага рэжыму і закрытага грамадства». Зрэшты, па словах спадара Сораса, у цэлым ён задаволены вынікам сустрэчы з кіраўніком Беларусі. «Прэзідэнт Лукашэнка папрасіў прабачэння за дзейнасць ранейшага ўраду рэспублікі і запэўніў, што цяперашнія ўлады не будуць чыніць перашкод рабоце Беларускага фонду Сораса», − падкрэсліў Джордж Сорас».

 У дзейнасць Беларускага фонду Сораса было ўцягнута шмат замежнікаў. Як яны адрэагавалі на закрыццё фонду?

 Я памятаю, што нават шмат хто з амерыканцаў у той час лічыў, што закрыццё фонду Сораса – гэта быў вынік няўдалага мэнэджменту з боку яго кіраўніцтва, што можна было захаваць фонд, неяк змяніць сітуацыю. Але я ўжо тады са скепсісам паставіўся да такіх меркаванняў. Усім усё стала зразумела, калі праз год Лукашэнка высяліў з Драздоў шэраг заходніх амбасад: як у такой сітуацыі мог выстаяць фонд са штатам у 30-40 чалавек, калі гэтага не атрымалася ў такіх магутных краін, як ЗША? Таму закрыццё фонду акуратна ўпісвалася ў агульныя працэсы: ужо з канца 1994-га быў усталяваны кантроль над медыя, пачаўся ціск на «няправільных» бізнэсмэнаў, то бок быў узяты курс на згортванне лібералізацыі.

7Фонд Сораса таксама з’яўляўся часткай некантраляванага грамадства, таму што ён быў ужо не проста арганізацыяй, але аб’ядноўваў вялікую колькасць людзей, якія прыхільна да яго ставіліся, бо адны атрымалі мажлівасць з’ездзіць на канферэнцыю, другія − выдаць сваю кнігу, трэція − правесці выставу, чацвёртыя − проста набыць які-небудзь падручнік з серыі «Адкрытае грамадства» і г.д. Ды ўвогуле людзі радаваліся з таго, што грамадства робіцца больш адкрытым. Таму гэта была не проста акцыя закрыцця аднаго лакальнага фонду: хутка ўсё ператварылася ў паток, калі літаральна дзесяткамі зачыняліся грамадскія арганізацыі з падставы перарэгістрацыі. Так што тут ні пры чым ні ЦРУ, ні амерыканскі імперыялізм. У краіне набіралі моц аўтарытарныя тэндэнцыі, якія імкнуліся ўсталяваць кантроль над усім грамадствам, а фонд Сораса проста апынуўся ў ліку першых.

Из письма Сороса Лукашенко, 15 мая 1997 г. (согласно материалам информационной службы БФС): «Уважаемый Президент Лукашенко! Этим письмом я хочу выразить протест необоснованным посягательствам вашего правительства на собственность Белорусского Фонда Сороса. Как вам известно, мы не верим в существование законных оснований для наложения на Фонд штрафов. Теперь, однако, ваше правительство сделало следующий шаг, не дождавшись окончания юридических разбирательств, − оно предпринимает действия для закрытия Фонда путем блокирования его банковского счета. Действия белорусских властей сопровождались необоснованными обвинениями против Фонда. Это подтверждает, что попытка закрытия Фонда является политически мотивированной и не обоснованной. Мы призываем вас с уважением отнестись к действующим юридическим нормам и пресечь попытки конфисковать имущество Фонда. Мы достоверно знаем, что не только «Белорусский фонд Сороса» испытывает давление со стороны властей. Другие негосударственные организации и независимые СМИ также являются объектами притеснений, и мы опасаемся, что если вы не предпримете неотложных шагов по прекращению подобных нападок, результатом станет установление тоталитарного режима в Беларуси».

Спасылкі па тэме:1. Біяграфія Джорджа Сораса

2. The New York Times пра закрыццё фонду ў Мінску

3. Сорас пра сітуацыю ў Беларусі (відэа па-ангельску)

4. Дакументальны фільм пра закрыцце Фонда Сораса

 

Фатаздымкі ўзятыя з сайтаў baj.bysvaboda.org (аўтар – В. Ракіцкі), газеты «Звязда» (аўтар – Г. Сямёнаў)

Газеты таго часу

Свабода, №98 (1997)

Свабода, №98 (1997)

Звязда, №9 (1995)

Звязда, №9 (1995)

Minsk News, 2 (151)

Minsk News, 2 (151)