Трагедыя на Нямізе — масавая таўкатня напрыканцы піўнога сьвята ў Менску 30 траўня 1999 году, зладжанага кампаніяй «Аліварыя». У гэты ж час праваслаўнае насельніцтва сьвяткавала Тройцу.

Хаваючыся ад дажджу з градам, моладзь рушыла ў пераход да станцыі мэтро «Няміга». У таўкатні загінулі 53 чалавекі, яшчэ больш за 250 пацярпелі. Бальшыня загінулых — маладыя людзі векам ад 14 да 20 гадоў, зь іх 42 дзяўчыны й 2 супрацоўнікі міліцыі. Бальшыня загінула ад задушша й траўмаў. Паводле сьведчаньняў відавочцаў, сьвята цягнулася яшчэ гадзіну пасьля трагедыі.

Адразу пасьля трагедыі ў краіне была абвешчаная трохдзённая жалоба.