Ў перадапошні дзень выставы, чацвер, 10 кастрычніка ў 19:00 у галерэі ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58 к.6) у межах выставы праекту 90s.by адбудзецца дыскусія “Як змяняўся Мінск”. Выступае беларускі культуроляг і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

афиша хар

Як бліжэйшая гісторыя адбівалася на сталіцы, чым жыў наш горад? Што знікла назаўсёды, а што атрымалася захаваць? Чым адрозніваецца Мінск сучасны ад Мінску пасля перабудову? Прыходзьце, абмяркуем!