3-га кастрычніка ў 19:00 мы збярэмся ў крэатыўнай прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58, к.6) , каб прэзентаваць праект і абмеркаваць самы цікавы час найноўшай беларускай гісторыі, паглядзець на фотаздымкі, відэа і артэфакты тых часоў, пагартаць падшыўкі газет, пагуляць у відэагульні з дзяцінства і дакрануцца да блізкага і адначасова далёкага часу.

Маеце фатаздымкі з 90-х, дзе маці ў самай прыгожай спадніцы, а бацька — у самых модных джынсах ад чалнакоў? Тэтрыс ці тамагочы, якія ўсё яшчэ працуюць? Нясіце, з нас жувачка!