У Беларусі з’явіўся мультымедыйны праект, прысвечаны 1990-м гадам – часу, калі ўсё было магчыма.

Час магчымасцяў, развіцця і драйву – так ацэньваюць першае дзесяцігоддзе беларускай незалежнасці стваральнікі сайту 90s.by. Сайт будзе распавядаць пра значныя падзеі ды цікавых асобаў Беларусі 90-х гадоў мінулага стагоддзя.

Чаму менавіта 1990-я, а не нейкае іншае дзесяцігоддзе беларускай гісторыі, “Белсату” распавяла аўтарка ідэі, журналістка парталу citydog.by Яся Каралевіч-Картэль:

“Падчас працы мне давялося не раз пачуць гісторыі ад розных людзей пра тое, чым яны займаліся ў 1990-я гады. І калі яны распавядалі, аказвалася, што гэта быў час, калі ўсё было магчыма. Тады людзі, калі нешта хацелі зрабіць, то рабілі. Гэтак з’яўляліся класныя газеты, вельмі цікавыя арганізацыі, праводзіліся канцэрты, якія сёння нават цяжка сабе ўявіць у Беларусі. А сённяшняя моладзь, выпускнікі школаў вельмі мала ведаюць пра тыя падзеі”.

Мэта сайту – якраз і даць магчымасць даведацца і асэнсаваць, што адбывалася ў Беларусі пасля распаду СССР, калі яна стала асобнаю краінаю.

Чытаць далей