Публічная дыскусія

Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?” 

абдудзецца 4 траўня па адрасе: вул. Няміга, 36 (рэстарацыя “NEWMAN”, 2-гі паверх) ў межах Другой міжнароднай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера»  Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе 

Развіццё беларускага нацыянальнага руху з другой паловы ХІХ ст. будавалася на гістарычнай традыцыі дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага. Але віхуры развала Расійскай імперыі і стварэння Савецкага Саюза, вынішчэнне найвыбітнейшых гісторыкаў падчас сталінскіх рэпрэсій, жорсткая гістарычная палітыка камуністычных уладаў прывялі да часовай “амнезіі” – забыцця спадчыны ВКЛ у беларускім кантэксце.

Аднаўленне беларускай незалежнай дзяржаўнасці пасля распаду СССР зноў паставіла пытанне вытокаў нацыянальнай гісторыі, культурнай спадчыны і каштоўнасных арыентыраў. Але ўнутраныя праблемы беларускага грамадства і гістарыяграфіі абцяжарваюцца неабходнасцю паразумення з суседзямі, каб агульная спадчына не стала падставай для развязвання “войнаў памяці”. І перыяд Вялікага Княства Літоўскага можна не толькі стаць падмуркам беларускай гістарычнай памяці, але і нарадзіць канфлікты з суседзямі — найперш з літоўцамі, якія таксама лічаць гэту дзяржаву “сваёй”.

Якім жа чынам можна падзяліць спадчыну вялікай данацыянальнай дзяржавы паміж сучаснымі нацыямі? Ці будзе агульнае мінулае падставай для сяброўства ці прывядзе да крыўдаў і раз’яднанасці? Якую ролю ў гэтых працэсах прысвойвання спадчыны ВКЛ у сучасным грамадстве мусяць гуляць гісторыкі? Ці можна знайсці такі падыход да мінулага, які дазволіць ўмацаваць нацыянальную ідэнтычнасць і гістарычную памяць, але не створыць пры гэтым непераадольных бар’ераў паміж суседзямі?

Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца падчас публічнай дыскусіі Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?якая абдудзецца 4 траўня па адрасе: вул. Няміга, 36 (рэстарацыя “NEWMAN”, 2-гі паверх). Пачатак а 15.00. Уваход вольны!

Арганізатарамі дыскусіі выступілі Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ””, мультымедыйны гістарычны праект “90s.by”, Лятучы ўніверсітэт.

У якасці дыскутантаў запрошаныя: доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч (часопіс “Гістарычны альманах”), кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч (Інстытут гісторыі НАН Беларусі), доктар гісторыі Дангірас Мачуліс (Інстытут гісторыі Літвы), доктар гісторыі Русціс Камунтавічус (Інстытут ВКЛ, Універсітэт Вітаўта Вялікага).

Online-трансляцыя лекцыі. Пачатак а 15.00: http://fly-uni.org/publichnaya-dyskusiya