9 Верасня 2015
Прэзентацыя новай кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты»
У пятніцу, 11 верасня а 19-й гадзіне ў мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты».
На прэзентацыі можна будзе атрымаць папяровы асобнік. Калі вы аддаеце перавагу электронным кніжкам, то ўжо зараз можаце знайсці ее вось тут.