Сёння, 7 лютага, у 19-00 у Галерэи «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) адбудзецца «Вечар пытанняў і адказаў. Усё, што вы хацелі ведаць пра фатаграфію 1990-х, але не ведалі, у каго спытаць».

У праграме: навукова-папулярная лекцыя ў малюнках з выкрыццямі Сяргея Кажамякіна, слайд-прэзентацыя «Альбом Фотаманіфеста» як люстэрка беларускай фатаграфіі 1980-90гг» Уладзіміра Парфянка, Юрыя Васільева, Івана Пятровіча, Ігара Корзуна. Імправізаваная выстава аб’ектаў і артэфактаў — плакаты выстаў, кнігі, часопісы з публікацыямі беларускіх фатографаў.

Прамая трансляцыя пачнецца ў 19:00:


Live streaming video by Ustream