Мультымедыйны гістарычны праект,
прысвечаны беларускім 90-м

Пра праект

 

90-я ў Беларусі – забыты час. Між тым гэта быў перыяд драйву і развіцця: новая дзяржаўнасць толькі ўзнікала, ішла палітычная барацьба, хуткімі тэмпамі развівалася культура, з’яўляліся новыя СМІ… Стваралася беларуская нацыя – еўрапейская і свабодная.

 

На жаль, захавалася не так шмат сведчанняў таго часу – у школьных падручніках дзевяностыя замоўчваюцца, дысертацыі пра сучасную Беларусь не абараняюцца, а ў інтэрнэце ўспамінаў пра той час не так шмат – інтэрнэт у беларусаў толькі пачне з’яўляцца напрыканцы дзесяцігоддзя.

 

Сайт 90s.by – гэта спроба зафіксаваць час, даведаўшыся аб ім ад ключавых дзейных асобаў: палітыкаў, пісьменнікаў, грамадскіх дзеячоў, бізнэсмэнаў і журналістаў. На сайце з’явяцца 100 артыкулаў пра асноўныя падзеі 1990–1999 гадоў. Усе артыкулы на сайце заснаваныя на інтэрв’ю, а таксама газетах і відэахроніках таго часу.

 

Мы хочам, каб гісторыю пісалі не толькі эксперты і журналісты, таму на сайце ёсць раздзел «Твае Падзеі», дзе кожны можа выказаць сваё меркаванне пра дзесяцігоддзе «драйву і развіцця».

 

POST

Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы ГА «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»

about